Дапамажыце зрабіць наступную версію Thunderbird як можна лепшай - спампуйце Thunderbird Beta і атрымайце ранейшы доступ да найноўшых функцый і баг-фіксаў яшчэ да іх афіцыйнага выпуску. Вашае тэставанне і водгукі вельмі важны, таму паведамляйце пра памылкі, недаробкі і дзяліцеся з намі вашымі думкамі!

Знайдзіце нашу прыладу для адсочвання багаў, крынічны код і вікі па адрасе  https://github.com/thunderbird/thunderbird-android.
Мы заусёды радыя павітаць новых распрацоўшчыкаў, дызайнераў, дакументалістаў, перакладачоў, баг-тэстараў і сяброў. Каб распачаць, адведзьце нас па адрасе https://thunderbird.net/participate.

Thunderbird - гэта магутны паштовы кліент, арыентаваны на прыватнасць. Лёгка кіруйце некалькімі ўліковымі запісамі электроннай пошты з адной праграмы з дапамогай функцыі «Усе атрыманыя» для максімальнай выдайнасці. Створаный на падставе адкрытых тэхналогій і падтрымліваный спецыяльнаю камандаю распрацоўшчыкаў разам з глабальнаю суполкаю валанцёраў, Thunderbird ніколі не разглядае вашыя персанальныя дадзеныя як прадукт. Thunderbird падтрымліваецца выключна коштам фінансавых унёскаў нашых карыстальнікаў, таму вам больш ніколі не даведзецца бачыць рэкламу ў электроннай пошце.

Што вы можаце рабіць

Адмоўцеся ад некалькіх праграм і вэб-пошты. Выкарыстоўвайце адну праграму з дадатковай функцыяй «Усе атрыманыя», каб кіраваць сваімі справамі працягам усяго дня.

Карыстайцеся паштовым кліентам, які ніколі не збірае і не прадае вашыя асабістыя дадзеныя. Мы ўпрост злучаем вас з вашым пастаўшчыком паслуг электроннай пошты - і ўсё!

Падыміце вашу прыватнасць на новы узровень, выкарыстоўваючы шыфраванне электроннай пошты OpenPGP (PGP/MIME) з дапамогаю праграмы «OpenKeychain» для шыфравання і разшыфравання вашых паведамленняў.

Вы можаце сінхранізаваць электронную пошту імгненна, праз некаторыя прамежкі часу або на жаданне. Як менавіта вы хочаце правяраць сваю электронную пошту, рашаць вам!

Знаходзьце важныя паведамлення з дапамогаю лакальнага і сервернага пошуку.

Сумясцімасць

Thunderbird працуе з пратаколамі IMAP і POP3, падтрымліваючы шырокі спектр пастаўшчыкоў паслуг электроннай пошты, ўключаючы Gmail, Outlook, Yahoo Mail, iCloud і іншыя.

Чаму варта карыстацца Thunderbird

Імя, якому давяраюць электронную пошту ўжо больш за 20 гадоў, цяпер на Android.

Thunderbird поўнасцю фінансуецца коштам дабравольных унёскаў нашых карыстальнікаў. Мы не майнім вашыя асабістыя дадзеныя. Ваша асоба ніколі не будзеце нашым прадуктам.

Створаны камандаю, якая таксама накіраваная на эфектыўнасць, як і вы. Мы хочам, каб вы страчалі як наймней часу на карыстанне праграмаю і атрымлівалі як найбольш карысці.

Дзякуючы ўдзельнікам з усяго свету Thunderbird для Android перакладзена больш чым на 20 моў.

Падтрымліваецца карпарацыяю MZLA Technologies Corporation - субсідыярам фонду Mozilla Foundation.

Адкрытасць і суполка

Thunderbird мае вольный і адкрытый код, што азначае, што яго код можна вольна праглядаць, змяняць, выкарыстоўваць і пашыраць. Яго ліцэнзія таксама гарантуе, што ён будзе вольным назаўжды. Вы можаце лічыць Thunderbird падарункам вам ад тысячы ўдзельнікаў.

Мы развіваемся адкрыта, рэгулярна абнаўляючы наш блог і спіс рассылкі.

Наша падтрымка карыстальнікаў забяспечана глабальнай суполкай. Знайдзіце адказы, якія вам патрэбны, ці вазьміце на сябе ролю ўдзельніка — адказвайце на пытання, перакладайце праграму ці распавядайце пра Thunderbird сваім сябрам і сям'е.